Tags: pierapis 2009

Litwin

Litwiny ŭ Dzień blogera - 2

Усё, «адстраляўся» па «Дні блоґера» на Радыё Свабода : )

Пятнічны крэятыў з флэймавымі камэнтамі на сайце:
http://www.svaboda.org/content/article/1882676.html

А ўчорась быў 9+ хвілін госьцем у жывым этэры «Начной Свабоды»:
http://realaudio.rferl.org/BR/2009/11/23/20091123-200000-BR-program.mp3
Тамака ’ля 13 Мб файл, а інтэрвія са мной пачынаецца па 40,5 хвіліне.
Пра «літвінізм», літвінаў, Літву, Беларусь, Лацінку, Міндоўга й мяне… : )

Увогуле, жывы этэр — складаная рэч: часу мала, гаворка сьціслая, дынамічная, няма часу абдумаць думку, пабудаваць фразу найлепшым чынам, а па этэры з сумам узгадваеш: тое важкае не сказаў, гэтае пытаньне ня надта раскрыў, тамака віламі па вадзе правёў, тутака бэкаў і мэкаў, экспромтам намагаючыся скласьці хуценька ў сказ думку, якая ня надта й прагне так хутка набываць форму…

Калі перад этэрам дамаўляліся, аб чым ня варта мяне пытаць, сказаў, што не абмяжоўваю журналістага, і калі не пажадаю адказваць на нейкае пытаньне, маю сьмеласьць адмовіцца ад яго ў простым этэры. Галоўнае, каб пытаньні былі шчыльныя, дакладныя, канкрэтныя, як мага меньш «філасофскія», «інтэлектуалістыя»; бо на пытаньні кшталту «Што такое свабода, шчасьце, любоў і г.д.?» — такія складаныя, што на іх і за дзень у блозе сваім адказу не дасі, ня кажучы ўжо аб тым, каб у караценькім простым этэры баланду разводзіць.

Папярэдзілі, што запатаюць пра што такое «літвінізм», і ў мяне на адказ будзе мо’ якая хвіліна : ) Канешне, гэна не рэяльна — распавесьці пра сур’ёзныя рэчы, пралятаючы міма вакна : ) Не знайшоў нічога лепшага, як проста аддаць той час «дэканструкцыі літвінізму» : ) Разбіць тэарэтызаваньні, уяўленьні пра «літвінства», як адарваную ад рэяльнасьці тэорыю інтэлектуалаў, і перавод «літвінства» ў самую што ні ё практычную рэяльнасьць: як ты ўважаеш ся за літвіна/ліцьвіна — размаўляй па-беларуску/па-літвінску, заві ся літвінам паўсюль і заўжды, пашырай праўду пра сябе як менавіта літвіна!..

Увогуле, спадабаўся экспромт : )
Толькі вось перахваляваўся, дык
пасьля жор начны напаў ад стрэсу : )))

Litwin

LITWA, новы нумар за 2009 год

Прапануем чытачом новыя нумары
газэты «LITWA» (архіў):

ЛІТВА: голас монархіста
№ XXV (25) (AD MMIX (2009))

LITWA: monarchisto balsas
rugpyutis A.D. MMIX (2009)

Mater Lithvaniae, ora pro nobis!

Litwin

Перапіс інтэрнэт-насельніцтва РБ

Перапіс інтэрнэт-насельніцтва РБ.

Каму не ўцяжыць, хто месьціцца на Беларусі,
пазначце, каліласка, «нацыянальнасьць» сваю
і «родную мову» — як ба зрабілі гэна ў рэяле.
Калі вашага пункту тамака няма — даруйце.
«Дуда не мая», але хто пазначыць — дзякую!

Litwin

Trečdalis baltarusių laiko save litvinais

«Trečdalis baltarusių laiko save "litvinais"»

Spalio 12 d. baltarusių laikraštis "Naša niva" paskelbė sociologinės laboratorijos "Novak" baltarusių savimonės tyrimo rezultatus. Tyrimo metu buvo apklausta 1011 respondentų. Tarp atsakymų į klausimą, "kuo jūs save visų pirma laikote?", buvo ir atsakymo variantas litvinas. Net 33,2 proc. respondentų pareiškė, kad tam tikru mastu jie laiko save litvinais, tiesa, dauguma jų šią tapatybę laiko nesvarbia ar antraeile. Vidutiniška ir stipria šią identifikaciją pripažįsta tik 8,9 proc. Baltarusijos gyventojų (26,8 proc. visų "litvinų").

Iš viso litvinais savęs nelaiko 66,6 proc. Baltarusijos gyventojų.
Minimaliu mastu litvinais save laiko 13,4 proc.
Nedideliu mastu - 10,9 proc.
Vidutiniškai litvinais save laiko 4,4 proc.
Dideliu mastu - 2,6 proc.
Maksimaliu mastu - 1,9 proc.

Tiesa, baltarusiai turi ir populiaresnių tapatybių - litviniškoji savimonė, tiesą sakant, yra silpniausia iš tų, kurias buvo galima pasirinkti apklausoje. Pavyzdžiui, net 73,8 proc. baltarusių bent šiek tiek jaučiasi sovietiniais žmonėmis ir tik 26,2 proc. jais visai nesijaučia (vadinasi, bent iš dalies sovietiniai žmonės yra ir kai kurie litvinai). Ir beveik visi save laiko bent šiek tiek baltarusiais (nelaiko tik 0,7 proc., o daugumai tokia tapatybė yra pagrindinė).

Litwin

301 — ЛІТВІН, 302 — ПолеШук, 303 — ПолеЩук!

УВАГА ЛІТВІНОМ, ПАЛЕШЧУКОМ І ЛІЦЬВІНАМ-БЕЛАРУСАМ!

Мы ўжо ёсь у афіцыйным сьпісе нацыянальнасьцяў Перапісу-2009!
Сьпіс складзены па выніках перапісу-1999 і па рэкамэндацыях АН РБ.

Нацыянальнасьць № 301 — ЛИТВИН!!!
Ледзь што, спасылаймася на п. 301.

«301 — ЛІТВІН, 302 — ПолеШук, 303 — ПолеЩук!»

Litwin

Такой бачылі Літву вялікія Літвіны

Інтэрв’ю: «Такой бачылі Літву вялікія Літвіны»

Даведка: Аляксандар Ян Стральцоў-Карвацкі нарадзіўся ў Менску-Літоўскім. Сябра Шляхецкага Клюбу «Szlachta», сябра БНФ з 1990 г., сябра Саюзу Палякаў Беларусі. Каталік, мае 4 дзяцей: Вітаўта Ігнацыя, Жыгімонта Ўладзіслава, Стэфана Казімера і Марыю Тэрэзу. Інжынэр-эканаміст. Перакладчык. Заснавальнік газэты «Літва» (адноўленай у 1995, пасьля 90-гадовага перапынку) — першага выданьня, прысьвечанага вялікалітоўскай ідэі ў новым часе. Сузаснавальнік Ліґі Манархічнай Вялікага Княства Літоўскага «За Веру, Айчыну і Князя!». Аўтар брашуры «Стаць Літвінам і быць ім!». Падчас агульнабеларускага перапісу насельніцтва заклікаў ліцьвіноў-грамадзянаў Беларусі запісвацца ліцьвінамі. Дакладней, ЛІТВІНАМІ, бо лічыць, што такое вызначэньне лепш стасуецца з назовам краіны — Літва…

Абмеркаваньне вышэйзгаданага інтэрв’ю:
http://lm-wkl.livejournal.com/32815.html

AndReika Tibet Belarus Bielarus

15.09.09. Файны загаловак на Радыё Свабода :)

Файны загаловак на Радыё Свабода :)
Наўздагон іхнаму ўчорашнему матар’ялу пра перапіс

«Чым больш будзе літвінаў, тым менш будзе беларусаў»

Алег Трусаў: «Літвінамі сябе называла толькі беларуская шляхта. Сяляне ў сярэднявеччы ня мелі нацыянальнасьцяў».

Сталае жаданьне загнаць у хлеў і ў музэйныя лапці сябе і сваіх нашчадкаў. А таксама й продкаў сваіх, хоць яны, ня факт, мо’ й былі з той самай літвіна-шляхты…

«Чым больш будзе гэтак званых літвінаў, тым менш будзе беларусаў. Гэта можа прывесьці да страты незалежнасьці… У нас ужо былі людзі, якія называлі сябе яцьвягамі. Частку беларусаў на Заходнім Палесьсі хацелі перавесьці ў яцьвягі. Нават газэтку “Збудінне” на гэтак званай яцьвяскай мове (у варыянце заходнебеларускай палескай гаворкі) выдавалі. Паўтаруся, што ўсе гульні ў “літвінаў” вельмі небясьпечныя. Ня выключана, што яны маюць за сабой усходні сьлед…»

Сп. Трусаў, «ня выключана», што менавіта вы тут маеце «ўсходні след»…

«Прыхільнікі беларускасці, самі паглядзіце: вы адмаўляеце літвінскасць не таму, што больш любіце беларускасць, а таму што БАІЦЁСЯ як бы чаго ня выйшла. До ўжо ныць і баяцца ўласнага ценю!.. Каб адрадзіць народ - дастаткова тысячы, як кажа старажытная мудрасць. Але з іншага боку тысячы недастаткова, каб, як вы кажаце сыграць на руку прарасейскім спецслужбам, пахіснуўшы незалежнасць Беларусі. Запісаўшыся літвінкай, вы падымаеце меч праўды і зрываеце манкурцкі ашыйнік забыцця… Ідэя літвінства прапанавана, дарэчы, шляхтай і да КДБ дакладна ня мае дачынення. Ці вы мяркуеце, што КДБ заўсёды разумнейшае і хітрэйшае? Кдб, пэўна, будзе вельмі "шчасьлівы" ўбачыць замест беларусаў літвінаў. Формула "беларус - значыць, пан сахі з мужыцкай мовай" перастане працаваць аўтаматычна. Ці здолеюць яны прыдумаць што-небудзь эфектыўнае супраць літвінства? ВЯЛІКАЕ пытаньне… Літвінства ня ёсьць сэпаратысцкім рухам па вызначэньні. Наадварот, яно інтэгруе ў сабе і беларусаў, і палякаў, і яцьвягаў, і ўсіх іншых, хто датычны да гісторыі і культуры ВКЛ…»