Tags: milleannum lithuanicus

Wiciaz

Люцічы

Ці могуць мне панове друвінґі, крыві й літоўцы патлумачыць тэзісна прычыны сваяго адмоўнага стаўленьня да «літванійскай» версыі паходжаньня наднёманскіх літвінаў — ад люцічаў, якія пад нямецкім ціскам мігравалі з Палаб’я ў Панямоньне. Спрабую разабрацца. Бо нават сьв. Бруна Баніфацы з Квэрфурту сьведчыць у лісьце да кесара Генрыха ІІ пра існаваньне люцічаў поруч прусаў: «Ty zaś nie chciej zwlekać z udzieleniem wszelkiej rady i pomocy w nawracaniu Luciców i Prusów, jak przystoi pobożnemu królowi, ponieważ teraz za natchnieniem Ducha Świętego powinniśmy się zabrać do pracy nad nawracaniem twardych serc tych pogan, niezmordowanie poświęcać wszelki trud i wysiłek pod opieką walczącego Piotra».

Litwin

Św. Bruno Bonifacy z Kwerfurtu

ks. Stanisław Hołodok „Święty Brunon z Kwerfurtu”
ks. Stanisław Hołodok „Święty Bruno Bonifacy z Kwerfurtu”

„Podziękujmy Panu za piękną postać św. Brunona i jego dzieło dokonane przed wiekami na Podlasiu. Prośmy, aby św. Brunon umacniał naszą wiarę i wypraszał tak potrzebny pokój i jedność między nami…”

Wiciaz

MilleniumLitwy.Org

Wiciaz

27.05.10. Didžioji Lietuva

«27.05.10. Didžioji Lietuva»
«Didžioji Lietuva — спадчына, што захавалася ў Беларусі»
«Didżioji Lietuwa — Wialikaja albo Dużaja Litwa»
«Не княства, а каралеўства!»

27 maja 2010 r. u Mastackim Muzeum u Mieńsku-Litouskim adbyła sia prezentacyja alboma "Wialikaja Litwa". Cieszyć nas, szto usio bolej i bolej, naszyja paunocznyja pabratymcy nia usprymajuć naszu supolnuju historyju z etniczna-skirawanaj zaciataściu. Spadziajem sia, szto i heta padzieja jość świedczańniem szyrejszaj tendencyi da adnauleńnia świadomaści Wialikaha Kniastwa Litouskaha na usich jaho abszarach. Niachaj żywie Wialikaja Litwa!

“Вялікая Літва” — унікальны трохтомны фотаальбом, своеасаблівая фотаінвентарызацыя архітэктурнай спадчыны Вялікага княства Літоўскага да Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. За пяць гадоў працы (2005-2009) фатограф і прэзідэнт Клуба сігнатараў Акта незалежнасці Літвы Бірутэ Валёнітэ сабрала амаль на 2000 старонках усё, што засталося ад магутнай сярэднявечнай дзяржавы за тэрыторыяй цяперашняй Літвы: у Беларусі, Польшчы, Украіне і Расіі. Прычым, першыя два тамы адлюстроўваюць помнікі выключна ў нашай краіне: замкі і палацы, касцёлы і цэрквы, шляхецкія сядзібы і паркі, масты і абеліскі — сотні аб’ектаў, кожны з якіх суправаджаецца ў кнізе подпісамі на трох мовах — літоўскай, беларускай і ангельскай. Там, дзе гэта магчыма, побач з цяперашнім выглядам аб’етаў размешчаны малюнкі славутага мастака-літвіна Напалеона Орды. Чаму альбом называецца “Вялікая Літва”? “Нягледзячы на тое, што ВКЛ было княствам, вялікія князі мелі, па сутнасці, каралеўскі статус… «Каля я, літовец, кажу „у нас“ — толькі беларус і літовец можа зразумець гэтыя словы. У нас — азначае наша сумеснае, беларуска-літоўскае, агульнае. Тое што зрабіла прэзыдэнт Бірутэ Валёнітэ — унікальна: сабраць разам нашу памяць. Бяз гэтай памяці мы ня зможам пабудаваць годнай будычыні. Давайце разам будзем памятаць, шанаваць, будаваць…»

Фота: http://www.euroradio.fm/by/1229/450/48260/
Відэё: http://www.youtube.com/watch?v=G0diA3QJ_zM
http://www.youtube.com/watch?v=HIawZnID2s8
http://ont.by/new/un?un=58252

Прафесар Кяўпа, які ўваходзіць у Літоўскую геральдычную камісію, узгадаў, як у пачатку 1990-х беларусы запрасілі яго ў Мінск для кансультацыі адносна распрацоўкі дзяржаўнай сімволікі суверэннай Беларусі. “Гляджу, а на прапанаванай “Пагоні” амаль такі ж самы вершнік, што і на нашым “Віцісе”. Я прапанаваў узяць у якасці герба сімвалы куды больш старажытнага Полацка. Аднак беларусы і слухаць не хацелі. Тады зразумеў: калі людзі так хочуць, нельга выступаць супраць. Гэта ж наша агульная спадчына”

Litwin

В Вильнюсе появилась улица Тысячелетия

В среду, 17 марта, правительство приняло постановление назвать Южную объездную дорогу улицей Тукстантмячио (Тысячелетия) и утвердила ее протяженность – 2,8 км. Эта объездная дорога – продолжение международной сети дорог Е85 и Е28. Улица, соединяющая Науининкай и Вилкпеде – одна из основных артерий города. Она была проложена на деньги ЕС.

Wiciaz

Тысяча гадоў добраму суседству


Тысяча гадоў добраму суседству. Беларуска-літоўскае гістарычнае і літаратурнае сужыццё. Анталогія. Складальнік Сяргей Панізьнік. Мінск: «Кнігазбор», 2009. - 452с., 700 ас.

«У Мінску выйшла анталогія, прысвечаная беларуска-літоўскім культурным і гістарычным сувязям… Акрамя мастацкіх вартасцяў гэтая кніга мае і палітычную падаплёку. Па-першае, гэта ці не першае такое кніжнае выданне пад патранажам Літоўскага пасольства ў Мінску, дзе адкрыта кажацца пра нязручныя не толькі для нас, але для літоўцаў факты з найноўшай гісторыі. Па-другое, «Тысяча гадоў добраму суседству» выдаецца на тле заяваў новага кіраўніка літоўскага МЗС Аўдронюса Ажубаліса пра тое, што Вільня не толькі культурная спадчына літоўцаў, але і беларусаў, палякаў, расійцаў. Раней такіх заяваў пра агульную спадчыну з боку літоўскіх уладаў не было і блізка. Не забудземся таксама нядаўні маштабнай чын літоўскага пасольства па ладжанні ў Беларусі беларуска-літоўскіх культурны імпрэзаў, прысвечаных 1000-годдзю тапоніму «Літва»…»

Litwin

21-27 studzienia — Tydzień Lacinki 2010

21-27 studzienia — Tydzień Lacinki 2010

Радыя паведаміць, што 21 студзеня — адбудзецца Dzień Lacinki, а 21-27 студзеня — чарговы, трэці, Tydzień Lacinki! Традыцыя «Тыдню Лацінкі» была запачаткаваная аматарамі Лацінкі й карыстальнікамі Жывога Журналу ў студзені 2008-га і працягнутая ў студзені 2009-га.

У гэны час паслугуймася з Лацінкі як мага болей, але дзе дарэчна й без блазьнёрства. 21 студзеня можна напісаці ў сваех ЖЖ пра Лацінку й Дзень/Тыдзень Лацінкі. Не абавязкова пісаць Лацінкаю ўвесь пост — можна-ж проста асобныя фраґмэнты рабіць лацінкавымі, каб не перагружаць галовы чытачом; альбо можна лацінкавы тэкст дубляваць кірылкаю. Таксама можна пакідаць [часткова] лацінкавыя камэнты ў сваім і чужых ЖЖ, суполках, форумах, сацыяльных сетках, ледзь што — распавядаючы пра Лацінку й Тыдзень ейны. Гэнкім чынам пашырана паслугуймася з Лацінкі ўвесь тыдзень — ад 21 да 27 студзеня 2009-га ўлучна.

Тыдзень Лацінкі ладзіцца ня толькі дзеля рэґулярнага засьведчаньня прысутнасьці лацінкі ў інфармацыйнай і медыйнай прасторы, але й каб дапамагчы кожнаму з вас даведацца пра Лацінку болей, навучыцца чытаць яе, пісаць ёю і даць магчымасьць папрактыкавацца ў гэным правапісу ў адносна спрыяльных умовах, калі ня будзеце пачуваць сябе ў адзіноце, а, літаральна кажучы, можаце паэкспэрымэнтаваці з Лацінкай наўпрост пад гэтым допісам у камэнтах…

Хто ’шчэ ня мае лацінкавай раскладкі клавіятуры, прапануем зусім новую, вельмі зручную, раскладку ад Ліґі Монархічнай Вялікага Княства Літоўскага, дзе ў наяўнасьці ўсе літары лаціны, беларускае лацінскае абэцэды, польскае, літоўскае, латгальскае, яцьвяскае, жамойцкае, латыскае, эстонскае, нямецкае моваў і найзначнейшыя тыпаґрафскія сымбалі. Без праблем інсталюецца, як раскладка для літоўскае мовы.

Download Keyboard Lithuaniae 1009-2009!

«Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту» — гэтыя правiлы нараджалiся ў бясконцых спрэчках на працягу пяцi год. У большасьцi выпадкаў сябры тапанiмiчнай камiсыi пры НАН імкнулiся не адыходзiць ад традыцыйнасьцi, і беларуская Лацiнка набыла свой, ужо не дарадчы, а нармаваны выгляд. Дзякуючы намаганьням спецыялiстаў, што працавалi ў камісыі, беларуская Лацiнка была зацьверджаная на мiжнародным узроўнi ў ААН. Гэта само па сабе ўжо дасягненьне, бо калi ранейшая спроба зацьвердзiць так званы беларуска-англiйскi варыянт (той, якi цяпер маем магчымасьць бачыць у нашых пашпартох) скончылася фiяска, дык варыянт традыцыйнай Лацiнкi пайшоў, як кажуць, «на ўра».

Азначаны вышэй стандарт транслітарацыі, зь якога ўжо паслугуюцца добрая частка прыхільнікаў Лацінкі, ужо, досыць падставова, можна назваць сучасным унармаваным кшталтам беларускага лацінскага пісьма, які, прадусім, раім усім вам для знаёмства, вывучэньня й карыстаньня! Апрача таго, шмат хто з аматараў паслугуецца г. зв. «Клясычнаю беларускай Лацінкаю». У літвінскім асяродзьдзі часам ужываецца, прынамсі «для душы», г. зв. „staralitoŭskaja”, альбо „litoŭska-biełaruskaja” Лацінка.

Адказы шмат на якія пытаньні ўжо прагучалі:
http://nicolaev.livejournal.com/1000648.html
http://nicolaev.livejournal.com/1000648.html?thread=4710344#t4710344
http://lacinka.wordpress.com/2008/11/27/jak-lohka-i-prosta-pisac-lacinkaj/
http://lacinka.wordpress.com/2008/11/27/lacinizatary-u-siecivie/

Dalučajmasia da lacinka! ŽYVIE LACINKA!

Litwin

Лацінка вяртаецца

«Што ты ёсць, Беларуская Лацінка?»
«Звязда» № 229 (26587), 3 снежня 2009 года

«…Адзiная праблема, якая замiнае ўваходжанню гэтага варыянта ў нашыя пашпарты, гэта незразумелае нежаданне Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Рэч у тым, што нашы дакументы яшчэ не перайшлi на лацiнку з прычыны, як яны кажуць, цяжкасцi напiсання "рысачак" над лiтарамi. Але, прабачце, у век высокiх тэхналогiй проста сорамна так адказваць, бо гэтае пытанне вельмi лёгка развязваецца нават на ўзроўнi звычайнага камп'ютарнага карыстальнiка, бо iснуе шэраг спецыяльных праграм-перакладчыкаў i розных графiчных шрыфтоў…»

«Лацінка вяртаецца»

«…Добра, што дзяржава пайшла на прававое замацаванне статусу нашай лацінкі. Гэта вельмі разумны крок. Тым больш, што яе плануецца выкарыстоўваць не толькі для перадачы геаграфічных назваў. Той беларуска-англійскі варыянт, што зараз выкарыстоўваецца у нашых пашпартах – гэта пачварная трасянка… Распрацаваны ў НАН варыянт адрозніваецца ад таго, што быў прапанаваны яшчэ Вацлавам Іваноўскім. У першую чаргу адсутнасцю літары «Ł». Яе замяніла «L», а для змякчэння прапануеца выкарыстоўваць «і». З іншых новаўвядзенняў – з’явіўся апостраф, прычым літара «j» захавалася і яго функцыя не да канца зразумелая…»

«Jak pisać Łacinkaj?»

Keyboard Lithuaniae 1009-2009раскладка кампутарнай клавіятуры, дзе ў наяўнасьці ўсе літары лаціны, беларускае лацінскае абэцэды, польскае, літоўскае, латгальскае, яцьвяскае, жамойцкае, латыскае, эстонскае, нямецкае моваў і найзначнейшыя тыпаґрафскія сымбалі. Без праблем інсталюецца, як раскладка для літоўскае мовы.

Дарэчы, тэма абмяркоўваецца й тутака:
http://community.livejournal.com/by_mova/666058.html

Litwin

24.11.09. Вялікая кніга ВКЛ