Tags: historyja

Wiciaz

Герб Івянецкага графства


Алесь Белы з М.Люцынкі піша: «На фэсце Св. Міхала, які адбыўся ў Івенцы 2 кастрычніка, ўпершыню прэзентаваны герб Івянецкага графства. Гэтая тэрытарыяльная адзінка існавала ў 1745-1845 г. і належала спачатку Салагубам, а пазней Плевакам — роду, з якога паходзіць, між іншым, славуты рускі адвакат Фёдар Плевака. Таварыства роду Плевакаў, зарэгістраванае ў Польшчы, і выступіла з ініцыятывай актуалізацыі рэгіянальнай ідэнтычнасці і рэгіянальнай сімволікі.

Віртуальнае адраджэнне Івянецкага графства не мае на мэце утапічнага вяртання ў феадальныя часы. Аднак па ўсім свеце сімволіка былых феадальных тэрыятарыяльных адзінак выкарыстоўваецца ўжо не асобнымі арыстакратычнымі сем’ямі, але шырокім грамадствам, — нашчадкамі іх былых падданых.

Як ні дзіўна, прыватнаўладальніцкае мястэчка Івянец не мела герба ані за часоў ВКЛ-Рэчы Паспалітай, ані за часоў Расійскай імперыі і СССР. У незалежнай Беларусі за аснову герба ўзялі прыватны герб Салагубаў — залаты леў на чырвоным фоне. Герб Івянецкага графства развівае гэтую ідэю далей, спалучаючы асноўныя элементы гербаў Салагубаў і Плевакаў.

У сучасных умовах віртуальнае “Івянецкае графства” можа служыць выключна сродкам самаідэнтыфікацыі людзей, звязаных са слаўным Івянцом і ваколіцамі сваім паходжаннем або іншымі духоўнымі сувязямі, сродкам маніфестацыі рэгіянальнага патрыятызму.

Герб Івянецкага графства можа выкарыстоўвацца і прыватнымі асобамі, для пазначэння паходжання або тэрытарыяльнай прыналежнасці аб'ектаў уласнасці. Напрыклад, як налепка на аўтамабілі – менавіта на гэтым носьбіце герб і быў прэзентаваны гасцям фэсту Св. Міхала і з задавальненнем імі прыняты. Аднак герб не можа быць “прыватызаваны” нейкім камерцыйным прадпрыемствам і выкарыстоўвацца, цалкам або часткова, як прыватная сімволіка суб’екту гаспадарання. А калі б некалі ў будучыні быў адноўлены, напрыклад, Івянецкі раён (скасаваны ў 1965 г.), ён бы таксама меў усе падставы, каб прыняць гэтую зямельную сімволіку».

Блазон і канцэпцыя герба падрабязна па-польску тут:
http://www.plewako.pl/towarzystwo/TRP-UT-02-11.pdf

Wiciaz

20.09.11. Ab Dni Bałckaj Jednaści 22.09.11.

„Ab Dni Bałckaj Jednaści”
Zajawa Ligi Monarchicznaj WKL

Naszyja braty Litwiny spad znaku "Kryuji" zaproponawali 22 wieraśnia na Dzień Bałckaj Jednaści u honar pieramohi na Saule u 1236 r. nad Kryżakami - Kawalerami Miaczowymi. My jak biezumounyja prychilniki bałckaj jednaści witajem samu ideju, ale nia możam pahadzici sia ź jaje pierszasnym źmiestam, zakładzienym inicyjatorami. Nia majuczy iluzyjau nakont efektyunaści nawiartańnia jazycznikau "ogniem i mieczem", tym nia mieniej uważajem, szto intencyja Kawalerau Miaczowych była słusznaja - niasieńnie chryściajńskaj wiery. Realizacyja pakidała żadać szmat lepszaha, ale czaławiek istota niedaskanałaja. U suwiazi z wyszejszym u hety dzień my budziem madlici sia ab pounaje nawiartańnie i adzinstwa bałtau u adzinaj Światoj i Katolickaj Wiery.

Wiciaz

Люцічы

Ці могуць мне панове друвінґі, крыві й літоўцы патлумачыць тэзісна прычыны сваяго адмоўнага стаўленьня да «літванійскай» версыі паходжаньня наднёманскіх літвінаў — ад люцічаў, якія пад нямецкім ціскам мігравалі з Палаб’я ў Панямоньне. Спрабую разабрацца. Бо нават сьв. Бруна Баніфацы з Квэрфурту сьведчыць у лісьце да кесара Генрыха ІІ пра існаваньне люцічаў поруч прусаў: «Ty zaś nie chciej zwlekać z udzieleniem wszelkiej rady i pomocy w nawracaniu Luciców i Prusów, jak przystoi pobożnemu królowi, ponieważ teraz za natchnieniem Ducha Świętego powinniśmy się zabrać do pracy nad nawracaniem twardych serc tych pogan, niezmordowanie poświęcać wszelki trud i wysiłek pod opieką walczącego Piotra».

Wiciaz

Краёвасць у беларускай i лiтоўскай гiсторыi

Алесь Смалянчук :: "Краёвасць" у беларускай i лiтоўскай гiсторыi. 1905-1940 г.
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 4 Сшыткі 1-2 (6-7)

Краёвасць як феномен грамадска-палiтычнага жыцця Беларусi i Лiтвы* з'явiлася ў часы рэвалюцыi 1905-1907 г. Сутнасцю яе iдэалогii было сцвярджэнне прыярытэту агульна-краёвых iнтарэсаў перад iнтарэсамi асобных этнасаў i сацыяльных груп… («Лiтва - гэта край, якi спрадвеку насяляюць лiцвiны, палякi i беларусы, а ў Iнфлянтах яшчэ i латышы. Усе яны адной крывi i ўтвараюць адзiную лiтоўскую нацыю… Задачай блiжэйшай будучынi з'яўляецца арганiзацыя сумеснага жыцця розных культурна-этнiчных элементаў у краi i ў Вiльнi на падмурку агульнага грамадзянства…» У краёвай iдэалогii тэрмiн «нацыя» выйшаў за межы этнiчнага разумення i набыў палiтычны змест. Галоўнай прыкметай нацыi стала агульнае грамадзянства. Да нацыi лiцвiнаў адносiлi палякаў, лiтоўцаў, беларусаў i iнш., т.зв. карэнныя этнасы краю…)

* Беларусь i Лiтва разглядаюцца ў межах Вiленскай, Вiцебскай, Гродзенскай, Ковенскай, Магiлёўскай i Мiнскай губ.

Litwin

Міндоўг. Пачатак вялікага гаспадарства.

А.Краўцэвіч «Міндоўг. Пачатак вялікага гаспадарства» (першакрыніца)
Гістарычна-навуковае эсэ, навукова-літаратурная аповесць

Змест:
Літва - Краіна Лесу
Кар'ера першабытнага ваяра
Пачатак Вялікага Княства. Першыя выпрабаванні
Каралеўства Літва (1253-1260 г.)
Справа зроблена
Асноўныя даты ў жыццёрысе Міндоўга
Каментары

Wiciaz

MilleniumLitwy.Org

Wiciaz

27.05.10. Didžioji Lietuva

«27.05.10. Didžioji Lietuva»
«Didžioji Lietuva — спадчына, што захавалася ў Беларусі»
«Didżioji Lietuwa — Wialikaja albo Dużaja Litwa»
«Не княства, а каралеўства!»

27 maja 2010 r. u Mastackim Muzeum u Mieńsku-Litouskim adbyła sia prezentacyja alboma "Wialikaja Litwa". Cieszyć nas, szto usio bolej i bolej, naszyja paunocznyja pabratymcy nia usprymajuć naszu supolnuju historyju z etniczna-skirawanaj zaciataściu. Spadziajem sia, szto i heta padzieja jość świedczańniem szyrejszaj tendencyi da adnauleńnia świadomaści Wialikaha Kniastwa Litouskaha na usich jaho abszarach. Niachaj żywie Wialikaja Litwa!

“Вялікая Літва” — унікальны трохтомны фотаальбом, своеасаблівая фотаінвентарызацыя архітэктурнай спадчыны Вялікага княства Літоўскага да Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. За пяць гадоў працы (2005-2009) фатограф і прэзідэнт Клуба сігнатараў Акта незалежнасці Літвы Бірутэ Валёнітэ сабрала амаль на 2000 старонках усё, што засталося ад магутнай сярэднявечнай дзяржавы за тэрыторыяй цяперашняй Літвы: у Беларусі, Польшчы, Украіне і Расіі. Прычым, першыя два тамы адлюстроўваюць помнікі выключна ў нашай краіне: замкі і палацы, касцёлы і цэрквы, шляхецкія сядзібы і паркі, масты і абеліскі — сотні аб’ектаў, кожны з якіх суправаджаецца ў кнізе подпісамі на трох мовах — літоўскай, беларускай і ангельскай. Там, дзе гэта магчыма, побач з цяперашнім выглядам аб’етаў размешчаны малюнкі славутага мастака-літвіна Напалеона Орды. Чаму альбом называецца “Вялікая Літва”? “Нягледзячы на тое, што ВКЛ было княствам, вялікія князі мелі, па сутнасці, каралеўскі статус… «Каля я, літовец, кажу „у нас“ — толькі беларус і літовец можа зразумець гэтыя словы. У нас — азначае наша сумеснае, беларуска-літоўскае, агульнае. Тое што зрабіла прэзыдэнт Бірутэ Валёнітэ — унікальна: сабраць разам нашу памяць. Бяз гэтай памяці мы ня зможам пабудаваць годнай будычыні. Давайце разам будзем памятаць, шанаваць, будаваць…»

Фота: http://www.euroradio.fm/by/1229/450/48260/
Відэё: http://www.youtube.com/watch?v=G0diA3QJ_zM
http://www.youtube.com/watch?v=HIawZnID2s8
http://ont.by/new/un?un=58252

Прафесар Кяўпа, які ўваходзіць у Літоўскую геральдычную камісію, узгадаў, як у пачатку 1990-х беларусы запрасілі яго ў Мінск для кансультацыі адносна распрацоўкі дзяржаўнай сімволікі суверэннай Беларусі. “Гляджу, а на прапанаванай “Пагоні” амаль такі ж самы вершнік, што і на нашым “Віцісе”. Я прапанаваў узяць у якасці герба сімвалы куды больш старажытнага Полацка. Аднак беларусы і слухаць не хацелі. Тады зразумеў: калі людзі так хочуць, нельга выступаць супраць. Гэта ж наша агульная спадчына”