Tags: arystakratyja

Wiciaz

Герб Івянецкага графства


Алесь Белы з М.Люцынкі піша: «На фэсце Св. Міхала, які адбыўся ў Івенцы 2 кастрычніка, ўпершыню прэзентаваны герб Івянецкага графства. Гэтая тэрытарыяльная адзінка існавала ў 1745-1845 г. і належала спачатку Салагубам, а пазней Плевакам — роду, з якога паходзіць, між іншым, славуты рускі адвакат Фёдар Плевака. Таварыства роду Плевакаў, зарэгістраванае ў Польшчы, і выступіла з ініцыятывай актуалізацыі рэгіянальнай ідэнтычнасці і рэгіянальнай сімволікі.

Віртуальнае адраджэнне Івянецкага графства не мае на мэце утапічнага вяртання ў феадальныя часы. Аднак па ўсім свеце сімволіка былых феадальных тэрыятарыяльных адзінак выкарыстоўваецца ўжо не асобнымі арыстакратычнымі сем’ямі, але шырокім грамадствам, — нашчадкамі іх былых падданых.

Як ні дзіўна, прыватнаўладальніцкае мястэчка Івянец не мела герба ані за часоў ВКЛ-Рэчы Паспалітай, ані за часоў Расійскай імперыі і СССР. У незалежнай Беларусі за аснову герба ўзялі прыватны герб Салагубаў — залаты леў на чырвоным фоне. Герб Івянецкага графства развівае гэтую ідэю далей, спалучаючы асноўныя элементы гербаў Салагубаў і Плевакаў.

У сучасных умовах віртуальнае “Івянецкае графства” можа служыць выключна сродкам самаідэнтыфікацыі людзей, звязаных са слаўным Івянцом і ваколіцамі сваім паходжаннем або іншымі духоўнымі сувязямі, сродкам маніфестацыі рэгіянальнага патрыятызму.

Герб Івянецкага графства можа выкарыстоўвацца і прыватнымі асобамі, для пазначэння паходжання або тэрытарыяльнай прыналежнасці аб'ектаў уласнасці. Напрыклад, як налепка на аўтамабілі – менавіта на гэтым носьбіце герб і быў прэзентаваны гасцям фэсту Св. Міхала і з задавальненнем імі прыняты. Аднак герб не можа быць “прыватызаваны” нейкім камерцыйным прадпрыемствам і выкарыстоўвацца, цалкам або часткова, як прыватная сімволіка суб’екту гаспадарання. А калі б некалі ў будучыні быў адноўлены, напрыклад, Івянецкі раён (скасаваны ў 1965 г.), ён бы таксама меў усе падставы, каб прыняць гэтую зямельную сімволіку».

Блазон і канцэпцыя герба падрабязна па-польску тут:
http://www.plewako.pl/towarzystwo/TRP-UT-02-11.pdf

Wiciaz

Краёвасць у беларускай i лiтоўскай гiсторыi

Алесь Смалянчук :: "Краёвасць" у беларускай i лiтоўскай гiсторыi. 1905-1940 г.
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 4 Сшыткі 1-2 (6-7)

Краёвасць як феномен грамадска-палiтычнага жыцця Беларусi i Лiтвы* з'явiлася ў часы рэвалюцыi 1905-1907 г. Сутнасцю яе iдэалогii было сцвярджэнне прыярытэту агульна-краёвых iнтарэсаў перад iнтарэсамi асобных этнасаў i сацыяльных груп… («Лiтва - гэта край, якi спрадвеку насяляюць лiцвiны, палякi i беларусы, а ў Iнфлянтах яшчэ i латышы. Усе яны адной крывi i ўтвараюць адзiную лiтоўскую нацыю… Задачай блiжэйшай будучынi з'яўляецца арганiзацыя сумеснага жыцця розных культурна-этнiчных элементаў у краi i ў Вiльнi на падмурку агульнага грамадзянства…» У краёвай iдэалогii тэрмiн «нацыя» выйшаў за межы этнiчнага разумення i набыў палiтычны змест. Галоўнай прыкметай нацыi стала агульнае грамадзянства. Да нацыi лiцвiнаў адносiлi палякаў, лiтоўцаў, беларусаў i iнш., т.зв. карэнныя этнасы краю…)

* Беларусь i Лiтва разглядаюцца ў межах Вiленскай, Вiцебскай, Гродзенскай, Ковенскай, Магiлёўскай i Мiнскай губ.

Litwin

Міндоўг. Пачатак вялікага гаспадарства.

А.Краўцэвіч «Міндоўг. Пачатак вялікага гаспадарства» (першакрыніца)
Гістарычна-навуковае эсэ, навукова-літаратурная аповесць

Змест:
Літва - Краіна Лесу
Кар'ера першабытнага ваяра
Пачатак Вялікага Княства. Першыя выпрабаванні
Каралеўства Літва (1253-1260 г.)
Справа зроблена
Асноўныя даты ў жыццёрысе Міндоўга
Каментары

Litwin

27.05.10. Didžioji Lietuva

27 мая а 17‑й Нацыянальны мастацкі музей (Мінск, Леніна, 20, ст. метро «Кастрычніцкая») запрашае вас на прэзентацыю двух тамоў унікальнага выдання — фотаальбома Didžioji Lietuva (Вялікая Літва). (Спадчына ў Беларусі: замкі, маёнткі, малітоўныя дамы, гарадзішчы). У прэзентацыі бярэ ўдзел ансамбль старадаўняй музыкі і танца Banchetto musicale (Вільня). (prooflink)

Wiciaz

Шляхетская демократия в ВКЛ XVI-XVIII вв.

«Шляхетская демократия» в Великом княжестве Литовском XVI-XVIII вв.

«Политическая система Великого княжества Литовского (ВКЛ), в отличие от некоторых аспектов его социальной и экономической организации, в новейшей российской и белорусской историографии практически не изучалась. Существовало официальное представление, что этот политический строй представлял собой всевластие шляхты, тяготевшей к Польше и подвергавшей народные массы, стремившиеся к "воссоединению" с Россией, двойному - социальному и этнокон-фессиальному - угнетению. Между тем исторический опыт ВКЛ до образования Речи Посполитой (РП) знакомит нас с одним из трех, самых "перспективных" в то время (и одним из двух - самых драматичных) вариантов общественного развития в Восточной Европе. Москва, Новгород и Вильня воплощают три разных пути социальной и политической эволюции…»

Litwin

Каралеўства Міндоўга

Артурас Дубоніс «Каралеўства Міндоўга»

«Калектыўная княская ўлада з аўтарытэтным правадыром яшчэ не прадугледжвала пазіцыі манарха, аднак сведчыла, што літоўскія землі, як і іх знаць, ужо дасягнулі высокай ступені адзінства і інтэграцыі, што ўлада вялікага князя — гэта шанец, які ўжо набыў выразныя контуры для аднаго з іх. Гэтым шанцам скарыстаўся Міндоўг, адзін з удзельнікаў дагавору, старшых князёў…»

Litwin

ВКЛ - беларуская дзяржава?

Андрэй Катлярчук: Найвялікшы міф нашай гісторыі - “ВКЛ - беларуская дзяржава”

via czalex: «У гутарцы з карэспандэнтам навуковец распавёў пра найвялікшыя міфы беларускай гісторыі і слабасці нашай гістарыяграфіі, надзвычайныя знаходкі ў замежных архівах і тое, што чакае беларускую нацыю ў бліжэйшай перспектыве…»

Litwin

Наша тутэйшасць

Канстанцыя Скірмунт «Наша „тутэйшасць“»

«З’явіўся нядаўна ў прэсе выраз, якія стаўся прычынаю абразы для людзей з партыйнымі поглядамі, выраз, які акрэслівае элементарнае самапачуццё жыхароў нашага краю — Літвы разам з Беларуссю. Выраз гэты — нашая тутэйшасць. Іранізавалі на гэты тэмат у выданнях, рабіліся строгія дакоры тым, хто «наіўна» прызнаваўся да «тутэйшасці», ранілася і раніцца натуральнае ды здаровае пачуццё. Зразумейма той выраз ў сапраўднасці, а не ў карыкатуры.

Тым, чым ёсць глыбока схаваныя, гранітныя падмуркі для будовы, тым для патрыятызму прадстаўнікоў і абаронцаў краю ёсць гэнае пачуццё тутэйшасці. Яно выяўляе іх сардэчную повязь з зямлёю, з яе тысячагадовай гісторыяй, з пахаваным у ёй прахам продкаў; яно трымае жывую сувязь іх з мільёнамі мясцовага люду; яно сцвярджае, што чуемся тут, як толькі сягае памяць, — сваімі, тымі, хто амаль зросся з зямлёю, не прыхаднямі, але спадкаемцамі. Бяз гэтага пачуцця, мы, шляхта Літвы і Беларусі, лёгка даліся б да выкаранення цягам астатніх чатырохсот гадоў і шукалі б святлейшага неба ў Кароне, за Бугам і Нёмнам або прамянялі б родную зямлю на звонкі метал. Нашая «тутэйшасць», што бараніла і бароніць нас ад падобных крокаў, ёсць дабрачынным і падставовым пачуццём, і нам нельга страціць гэтага рэальнага фундаменту нашага патрыятызму. Угрунтаванай на тым пачуцці грамадскай будовы не змяце вецер, аніхто тут трывала не паставіць новую будову бяз гэтай падваліны. І толькі так разумее сваю «тутэйшасць» адукаваны чалавек нашага грамадства, калі робіць націск на прывязанасці да свайго краю перад іншымі часткамі нашага даўняга адзінства…»