Tags: ВКЛ

Wiciaz

Герб Івянецкага графства


Алесь Белы з М.Люцынкі піша: «На фэсце Св. Міхала, які адбыўся ў Івенцы 2 кастрычніка, ўпершыню прэзентаваны герб Івянецкага графства. Гэтая тэрытарыяльная адзінка існавала ў 1745-1845 г. і належала спачатку Салагубам, а пазней Плевакам — роду, з якога паходзіць, між іншым, славуты рускі адвакат Фёдар Плевака. Таварыства роду Плевакаў, зарэгістраванае ў Польшчы, і выступіла з ініцыятывай актуалізацыі рэгіянальнай ідэнтычнасці і рэгіянальнай сімволікі.

Віртуальнае адраджэнне Івянецкага графства не мае на мэце утапічнага вяртання ў феадальныя часы. Аднак па ўсім свеце сімволіка былых феадальных тэрыятарыяльных адзінак выкарыстоўваецца ўжо не асобнымі арыстакратычнымі сем’ямі, але шырокім грамадствам, — нашчадкамі іх былых падданых.

Як ні дзіўна, прыватнаўладальніцкае мястэчка Івянец не мела герба ані за часоў ВКЛ-Рэчы Паспалітай, ані за часоў Расійскай імперыі і СССР. У незалежнай Беларусі за аснову герба ўзялі прыватны герб Салагубаў — залаты леў на чырвоным фоне. Герб Івянецкага графства развівае гэтую ідэю далей, спалучаючы асноўныя элементы гербаў Салагубаў і Плевакаў.

У сучасных умовах віртуальнае “Івянецкае графства” можа служыць выключна сродкам самаідэнтыфікацыі людзей, звязаных са слаўным Івянцом і ваколіцамі сваім паходжаннем або іншымі духоўнымі сувязямі, сродкам маніфестацыі рэгіянальнага патрыятызму.

Герб Івянецкага графства можа выкарыстоўвацца і прыватнымі асобамі, для пазначэння паходжання або тэрытарыяльнай прыналежнасці аб'ектаў уласнасці. Напрыклад, як налепка на аўтамабілі – менавіта на гэтым носьбіце герб і быў прэзентаваны гасцям фэсту Св. Міхала і з задавальненнем імі прыняты. Аднак герб не можа быць “прыватызаваны” нейкім камерцыйным прадпрыемствам і выкарыстоўвацца, цалкам або часткова, як прыватная сімволіка суб’екту гаспадарання. А калі б некалі ў будучыні быў адноўлены, напрыклад, Івянецкі раён (скасаваны ў 1965 г.), ён бы таксама меў усе падставы, каб прыняць гэтую зямельную сімволіку».

Блазон і канцэпцыя герба падрабязна па-польску тут:
http://www.plewako.pl/towarzystwo/TRP-UT-02-11.pdf

Wiciaz

Люцічы

Ці могуць мне панове друвінґі, крыві й літоўцы патлумачыць тэзісна прычыны сваяго адмоўнага стаўленьня да «літванійскай» версыі паходжаньня наднёманскіх літвінаў — ад люцічаў, якія пад нямецкім ціскам мігравалі з Палаб’я ў Панямоньне. Спрабую разабрацца. Бо нават сьв. Бруна Баніфацы з Квэрфурту сьведчыць у лісьце да кесара Генрыха ІІ пра існаваньне люцічаў поруч прусаў: «Ty zaś nie chciej zwlekać z udzieleniem wszelkiej rady i pomocy w nawracaniu Luciców i Prusów, jak przystoi pobożnemu królowi, ponieważ teraz za natchnieniem Ducha Świętego powinniśmy się zabrać do pracy nad nawracaniem twardych serc tych pogan, niezmordowanie poświęcać wszelki trud i wysiłek pod opieką walczącego Piotra».

Litwin

Зерне імпэрыі


«Фэдэратыўнае Гаспадарства Беларусь»

«Я паспрабаваў зрабіць віртуальны праект магчыма адміністратыўнага падзелу, які ўлічваў бы ўсе згаданыя фундамэнтальныя прынцыпы самакіраваньня і які ў пэрспэктыве мажліва рэалізаваць проста у межах Рэспублікі Беларусь... гэтакага віртуальнага Фэдэратыўнага Гаспадарства Беларусь (ФГБ)…» (абмеркаваньне на by_politics)

«Зерне імпэрыі»

«У кожнай імпэрыі заўжды ёсьць сэрца - асаблівы імпэрскі этнас, які стварае гэтую імпэрыю і мацуе яе сваім існаваньнем. Калі імпэрскі этнас вымірае ці слабне - неўзабаве няўмольна разбураецца і імпэрыя. Гісторыя ведае няшмат сапраўды "імпэратворчых" этнасаў з бясспрэчным Божым пакліканьнем. Прыяднаць іншыя землі можа, бадай, кожнае ваяўнічае племя, але стварыць сапраўдную імпэрыю здатны толькі насамрэч унікальны народ, які перакрочыць цераз уласную пыху і шавінізм. Менавіта так ствараліся велічныя імпэрыі, дзе кожнаму хапала месца, свабоды, дабрабыту і бясьпекі. У якасьці гістарычных прыкладаў імпэрскіх этнасаў, якія пакінулі сьлед на нашых землях, варта назваць бізантыйцаў, германцаў, расейцаў... І літоўцаў…»

«Беларусь стала стваральніцай імперыяў!»

«Ні ў Расіі, ні ў Еўропе, ні па той бок Атлантыкі не засталося сілаў, якія б гарантавалі ўрадам легітымнасць, а дзяржавам — бяспеку. Войны больш немагчыма выйграць, а міжэтнічныя канфлікты не спыняюцца, нягледзячы ні на якія высілкі. Эксперт Сяргей Чалы акрэслівае новую геапалітычную парадыгму і знаходзіць у ёй месца для Беларусі…»

«Новая Рэч Паспалітая. Жыць разам — наш лёс!»

«Гісторыя ня мае ўмоўнага ладу.
Футурыстычныя прагнозы таксама каштуць няшмат.
Але калі пэўная колькасьць людзей з верай у сэрцы
імкнецца да канкрэтнай будучыні, Бог ім дапамагае…»

Wiciaz

Краёвасць у беларускай i лiтоўскай гiсторыi

Алесь Смалянчук :: "Краёвасць" у беларускай i лiтоўскай гiсторыi. 1905-1940 г.
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 4 Сшыткі 1-2 (6-7)

Краёвасць як феномен грамадска-палiтычнага жыцця Беларусi i Лiтвы* з'явiлася ў часы рэвалюцыi 1905-1907 г. Сутнасцю яе iдэалогii было сцвярджэнне прыярытэту агульна-краёвых iнтарэсаў перад iнтарэсамi асобных этнасаў i сацыяльных груп… («Лiтва - гэта край, якi спрадвеку насяляюць лiцвiны, палякi i беларусы, а ў Iнфлянтах яшчэ i латышы. Усе яны адной крывi i ўтвараюць адзiную лiтоўскую нацыю… Задачай блiжэйшай будучынi з'яўляецца арганiзацыя сумеснага жыцця розных культурна-этнiчных элементаў у краi i ў Вiльнi на падмурку агульнага грамадзянства…» У краёвай iдэалогii тэрмiн «нацыя» выйшаў за межы этнiчнага разумення i набыў палiтычны змест. Галоўнай прыкметай нацыi стала агульнае грамадзянства. Да нацыi лiцвiнаў адносiлi палякаў, лiтоўцаў, беларусаў i iнш., т.зв. карэнныя этнасы краю…)

* Беларусь i Лiтва разглядаюцца ў межах Вiленскай, Вiцебскай, Гродзенскай, Ковенскай, Магiлёўскай i Мiнскай губ.

Litwin

Міндоўг. Пачатак вялікага гаспадарства.

А.Краўцэвіч «Міндоўг. Пачатак вялікага гаспадарства» (першакрыніца)
Гістарычна-навуковае эсэ, навукова-літаратурная аповесць

Змест:
Літва - Краіна Лесу
Кар'ера першабытнага ваяра
Пачатак Вялікага Княства. Першыя выпрабаванні
Каралеўства Літва (1253-1260 г.)
Справа зроблена
Асноўныя даты ў жыццёрысе Міндоўга
Каментары

Litwin

Парадигмы регионального развития в Балтийско-Черноморском Междуморье

Конференция «Новый регион Европы: парадигмы регионального развития в Балтийско-Черноморском Междуморье».

«Европейский гуманитарный университет (Вильнюс, Литва), Университет Витовта Великого (Каунас, Литва), Фонд Конрада Аденауэра при поддержке Центра передовых научных исследований и образования в области социальных и гуманитарных наук (CASE) и Министерства иностранных дел Литовской Республики приглашают к участию в международной научно-исследовательской конференции «Новый регион Европы: парадигмы регионального развития в Балтийско-Черноморском междуморье», которая состоится в Вильнюсе 26-27 ноября 2010 года. К участию приглашаются исследователи, политики и эксперты из государств Европейского союза, а также Беларуси, Украины, России и Молдовы…»

Крайний срок подачи заявки и тезисов – 7 июля 2010 г.
Подробную информацию о конференции и форму заявки прилагаем…

via zmagarka

Wiciaz

MilleniumLitwy.Org