Наяўныя ў беларускім грамадстве погляды на тое, якой мае быць будучыня Беларусі, знаходзяцца ў жорсткім процістаянні. За самасвядомасць беларусаў ідзе змаганне, і гэтаму працэсу спадарожнічае канфлікт ідэй ды ўяўленняў, які пераходзіць у сацыяльныя разломы, бо канкуруючыя ідэалагемы непазбежна выносяцца ў палітычную плашчыню і выкарыстоўваюцца ў якасці прыладаў палітычнага змагання.
( далей )У інтэрнэце з'явіўся новы кірылічны нумар
газэты ЛІТВА № XXVI (26) (AD MMXI (2011)).
Гэнак сама прапануем для вас архіў газэты
LITWA: hłos monarchisty (monarchisto balsas).
«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку. Болей...
Віктар Слінко — аўтар паэтычнага зборніка «Апошні снег» (1995). «Штольны вясны» — другая кніга паэта. У яе ўвайшлі лірыка-драматычныя вершы i паэмы, напісаныя ў апошнія гады. Болей...
Алесь Белы з М.Люцынкі піша: «На фэсце Св. Міхала, які адбыўся ў Івенцы 2 кастрычніка, ўпершыню прэзентаваны герб Івянецкага графства. Гэтая тэрытарыяльная адзінка існавала ў 1745-1845 г. і належала спачатку Салагубам, а пазней Плевакам — роду, з якога паходзіць, між іншым, славуты рускі адвакат Фёдар Плевака. Таварыства роду Плевакаў, зарэгістраванае ў Польшчы, і выступіла з ініцыятывай актуалізацыі рэгіянальнай ідэнтычнасці і рэгіянальнай сімволікі.
Віртуальнае адраджэнне Івянецкага графства не мае на мэце утапічнага вяртання ў феадальныя часы. Аднак па ўсім свеце сімволіка былых феадальных тэрыятарыяльных адзінак выкарыстоўваецца ўжо не асобнымі арыстакратычнымі сем’ямі, але шырокім грамадствам, — нашчадкамі іх былых падданых.
Як ні дзіўна, прыватнаўладальніцкае мястэчка Івянец не мела герба ані за часоў ВКЛ-Рэчы Паспалітай, ані за часоў Расійскай імперыі і СССР. У незалежнай Беларусі за аснову герба ўзялі прыватны герб Салагубаў — залаты леў на чырвоным фоне. Герб Івянецкага графства развівае гэтую ідэю далей, спалучаючы асноўныя элементы гербаў Салагубаў і Плевакаў.
У сучасных умовах віртуальнае “Івянецкае графства” можа служыць выключна сродкам самаідэнтыфікацыі людзей, звязаных са слаўным Івянцом і ваколіцамі сваім паходжаннем або іншымі духоўнымі сувязямі, сродкам маніфестацыі рэгіянальнага патрыятызму.
Герб Івянецкага графства можа выкарыстоўвацца і прыватнымі асобамі, для пазначэння паходжання або тэрытарыяльнай прыналежнасці аб'ектаў уласнасці. Напрыклад, як налепка на аўтамабілі – менавіта на гэтым носьбіце герб і быў прэзентаваны гасцям фэсту Св. Міхала і з задавальненнем імі прыняты. Аднак герб не можа быць “прыватызаваны” нейкім камерцыйным прадпрыемствам і выкарыстоўвацца, цалкам або часткова, як прыватная сімволіка суб’екту гаспадарання. А калі б некалі ў будучыні быў адноўлены, напрыклад, Івянецкі раён (скасаваны ў 1965 г.), ён бы таксама меў усе падставы, каб прыняць гэтую зямельную сімволіку».
Блазон і канцэпцыя герба падрабязна па-польску тут:
http://www.plewako.pl/towarzystwo/TRP-UT-0
„Ab Dni Bałckaj Jednaści”
Zajawa Ligi Monarchicznaj WKL
Naszyja braty Litwiny spad znaku "Kryuji" zaproponawali 22 wieraśnia na Dzień Bałckaj Jednaści u honar pieramohi na Saule u 1236 r. nad Kryżakami - Kawalerami Miaczowymi. My jak biezumounyja prychilniki bałckaj jednaści witajem samu ideju, ale nia możam pahadzici sia ź jaje pierszasnym źmiestam, zakładzienym inicyjatorami. Nia majuczy iluzyjau nakont efektyunaści nawiartańnia jazycznikau "ogniem i mieczem", tym nia mieniej uważajem, szto intencyja Kawalerau Miaczowych była słusznaja - niasieńnie chryściajńskaj wiery. Realizacyja pakidała żadać szmat lepszaha, ale czaławiek istota niedaskanałaja. U suwiazi z wyszejszym u hety dzień my budziem madlici sia ab pounaje nawiartańnie i adzinstwa bałtau u adzinaj Światoj i Katolickaj Wiery.
У дапаможніку прапануецца методика вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на уроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай. Змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка правядзення розных тыпаў i відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх дасягненняў педагагічнай навукі. Выданне адрасуецца настаўнікам беларускай мовы i літаратуры, студэнтам i выкладчыкам педагагічных каледжаў i універсітэтаў краіны. Болей...

